У Балгарыі працягваецца галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў
- 21.11.2021, 19:37
На найвышэйшую пасаду прэтэндуюць дзейны прэзідэнт Радзеў і рэктар універсітэта Сафіі Герджыкаў.
У Балгарыі 21 лістапада праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў.
Пра гэта, як піша "Еўрапейская праўда", паведамляе канал bTV.
На найвышэйшую пасаду прэтэндуюць дзейны прэзідэнт Румэн Радзеў і рэктар універсітэта Сафіі Анастас Герджыкаў – доктар філалагічных навук, прафесар антычнай і сярэднявечнай літаратуры. У першым туры прэзідэнцкіх выбараў Радзеў набраў 49,42% галасоў, Герджыкаў - 22,83%.
На 16:00 паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі прыход выбаршчыкаў складаў 24,12% - крыху менш, чым 25,7% у гэты час на мінулым тыдні.
Цяпер паведамленняў аб значных парушэннях не паступала.
Папярэднія вынікі галасавання абвясцілі ўвечары 21 лістапада.