BE RU EN

«Курдыстан значна лепшы для жыцця»

  • 21.11.2021, 19:15

Мігрант, які вярнуўся дадому, расказаў, што з ім было ў Беларусі.

Мігрант, які вярнуўся з Беларусі ў Курдыстан, даў невялікае інтэрв'ю мясцовым СМІ. "Белcат" падае яго пераклад.

- Раскажыце аб тым, што з вамі адбылося.

- Я патэлефанаваў сябру, які знаходзіцца на мяжы, сказаўшы, што мая жонка і дзіця зніклі, і я ўпэўнены, што калі ўрад Курдыстана гарантуе бяспеку пры вяртанні ў Курдыстан і Ірак, большасць людзей вернуцца.

Кантрабандысты (магчыма людзі, якія арганізавалі паездку) запэўнілі нас, што нам вернуць 7 500 еўраў з 10 000 еўраў, калі нас вернуць альбо мы вернемся ў Курдыстан. Яны казалі, што лёгка патрапіць у Еўропу, перасекчы мяжу і жыць там. Але асабіста я бачыў сітуацыю. І Курдыстан значна лепшы для жыцця. Я буду прасіць урад Курдыстана, каб яны дапамаглі тым, хто вяртаецца назад. Таксама фінансава, бо мы страцілі вельмі шмат, - распавёў мужчына.

Апошнія навіны