BE RU EN

У М'янме хваля змыла ў мора людзей

  • 21.11.2021, 19:05

Ёсць загінулыя.

У штаце Мон на поўдні М'янмы прыліўная хваля забрала ў мора людзей. Загінула сама меней 15 чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа са спасылкай на прадстаўніка мясцовай паліцыі.

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 21 лістапада, а 7.30.

Пацярпелі паломнікі, якія ішлі ўздоўж берага, накіроўваючыся ў пагаду. Некаторыя з іх зніклі без вестак, дакладна колькасць не ўдакладняецца.

Ідзе пошукава-выратавальная аперацыя.

Апошнія навіны