У Кіеве адзначаюць гадавіну Рэвалюцыі Годнасці, за якую змагаліся і беларусы.
- 21.11.2021, 18:49
Фотарэпартаж.
21 лістапада - Дзень Годнасці і Свабоды ва Украіне. З гэтай даты пачаліся дзве ўкраінскія рэвалюцыі: Аранжавая рэвалюцыя (2004 года) і Рэвалюцыя Годнасці (2013 года). У цэнтры Кіева сабраліся людзі, у асноўным удзельнікі пратэстаў у сталіцы 2013-2014 гадоў, каб ушанаваць памяць загінулых падчас Рэвалюцыі Годнасці. Каля Крыжа прайшла супольная памінальная служба ў памяць Герояў Нябеснай Сотні.
Фота апублікавала «Радыё Свабода».