Большасць немцаў гатовыя падтрымаць абавязковую COVID-вакцынацыю
- 21.11.2021, 18:36
Апытанне.
Большасць жыхароў Нямеччыны падтрымалі б патэнцыйную пастанову аб абавязковай вакцынацыі ад каранавіруса.
Аб гэтым паведамляе Spiegel са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага інстытутам INSA на замову Bild am Sonntag.
52% сярод тысячы апытаных рэспандэнтаў выступілі за абавязковую вакцынацыю ад каранавіруса.
Супраць выказаліся 41%, а 7% - не вызначыліся з меркаваннем.
У Нямеччыне цяпер цалкам прышчэпленыя амаль 68 адсоткаў насельніцтва.