BE RU EN

Аўстрыя з панядзелка закрываецца для турыстаў

  • 21.11.2021, 17:59

Такая пастанова была прынятая праз сітуацыю з распаўсюджваннем ковіда.

Аўстрыя з панядзелка, 22 лістапада, закрываецца для турыстаў. Такая пастанова была прынятая праз сітуацыю з распаўсюджваннем ковіда.

Пра гэта паведамляе аўстрыйскі трэвэл-партал, падае nv.ua.

У краіне з 22 лістапада пачынаецца агульны локдаўн, які распаўсюджваецца не толькі на невакцынаваных, але і на тых, хто ўжо атрымаў прышчэпку або перахварэў. На час карантыну Аўстрыя не будзе прымаць турыстаў.

Эфектыўнасць локдаўна будзе ацэненая праз 10 дзён пасля яго пачатку, прадоўжыцца ён да 13 снежня. Пасля гэтага ўлады плануюць перагледзець аднаўленне турыстычных паездак у Аўстрыю.

Пасля заканчэння карантыну ў Аўстрыі будзе дзейнічаць патрабаванне паказваць сертыфікаты аб прышчэпцы або даведку аб акрыянні наведвальнікам грамадскіх месц, уключаючы калядныя кірмашы. Сертыфікат аб прышчэпках у краіне сапраўдны цягам 9 месяцаў пасля атрымання другой дозы.

У крамах, музеях і грамадскім транспарце абавязковае нашэнне маскі (менавіта FFP2).

19 лістапада Аўстрыя першай у Еўропе ўвяла агульнаабавязковую вакцынацыю ад каранавіруса.

З 15 лістапада ва ўсіх дзявяці федэральных землях Аўстрыі быў уведзены локдаўн для невакцынаваных. Непрышчэпленым і не цалкам вакцынаваным забаронена перасоўвацца без неабходнасці: выходзіць з дому, калі яны не ідуць на працу, у краму ці да лекара.

Апошнія навіны