BE RU EN

Спецслужбы Польшчы: У Брузгах ствараецца плацдарм для кропкавых нападаў на мяжу

  • 21.11.2021, 21:20

У Брузгах з'явілася мястэчка вакол складоў, у якіх начуюць замежнікі.

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын сказаў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю ўвесь час напружаная. Уначы адбыліся дзве спробы групавога ўварвання на польскую тэрыторыю, паведамляе «Радыё Польшча».

Станіслаў Жарын заявіў, што пакуль няма інфармацыі аб тым, што рыхтуюцца буйныя атакі на мяжу, але польскія службы гатовыя да гэтага.

«У Брузгах, з беларускага боку мяжы, з'явілася мястэчка вакол складоў, у якіх начуюць замежнікі. Мы думаем, што гэта будзе своеасаблівы плацдарм для кропкавых нападаў, з якімі кожную ноч маюць справу нашы жаўнеры. Сітуацыя застаецца напружанай. Да нас не паступалі ніякія сігналы аб тым, што Беларусь адмовіцца ад гэтай аперацыі ў дэстабілізацыі Польшчы», - сказаў Станіслаў Жарын.

У суботу памежнікі зафіксавалі 208 спробаў незаконнага пераходу польска-беларускай мяжы. Памежнікі затрымалі аднаго нелегальнага мігранта. Астатнія спробы яны спынілі. З пачатку года такіх спробаў было больш за 35 тысяч.

Апошнія навіны