Францыя заклікала РФ паўплываць на Лукашэнку ва ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу
- 21.11.2021, 16:50
МЗС Францыі заклікала націснуць на рэжым Лукашэнкі.
У Міністэрстве замежных спраў Францыі заявілі, што Расея павінна націснуць на Беларусь, каб пакласці канец мігранцкаму крызісу. Паколькі, як адзначылі ў міністэрстве, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і Лукашэнка знаходзяцца ў «цесных стасунках».
Аб гэтым паведамляе РБК са спасылкай на Le Grand Jury.
«У прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна вельмі цесныя дачыненні з Лукашэнкам, таму ў яго павінны быць сродкі, каб дзейнічаць і ціснуць. Дыпламатычна ці іншымі спосабамі. Мы чакаем, што Пуцін зможа гэта зрабіць», - заявіў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян.