BE RU EN

«Раснана» апынулася на мяжы дэфолту

  • 21.11.2021, 16:04

Расейская дзяржкампанія абмяркоўвае рэструктурызацыю пазыкі.

Дзяржкарпарацыя «Раснана» прызнала складанасці з назапашанай пазыкай на дзясяткі мільярдаў рублёў, якую набірала, дэкларуючы мэтай сваёй дзейнасці ажыццявіць «інавацыйны рывок у расейскіх высокіх тэхналогіях», паведамляе finanz.ru.

Кампанія, створаная ў 2007 годзе і якая мела намер за 7 гадоў стварыць у краіне нанаіндустрыю на суму 900 млрд рублёў, пачала перамовы аб рэструктурызацыі запазычанасці з трымальнікамі сваіх аблігацыі.

Як паведаміла прэс-служба «Раснана», падчас сустрэчы з буйнымі крэдыторамі, канстатавалі, што ў кампаніі назапашаная «непрапарцыйная пазыка», а «існая фінансавая мадэль патрабуе карэкціровак»

На думку «Раснана», пакуль яшчэ ёсць магчымасць «кампрамісу», які дазволіць «пазбегнуць найбольш негатыўных сцэнараў». Аб далейшых захадах кампанія абвесціць, калі з'явіцца юрыдычная магчымасць прапаноўваць «канкрэтныя камерцыйныя параметры ў змене абавязацельстваў».

У пятніцу МасБіржа без тлумачэння прычын абвясціла, што прыпыняе таргі ў 9 выпусках рублёвых аблігацый «Раснана» агульным аб'ёмам 71,58 млрд рублёў.

Сярод іх - выпуск на 4,5 млрд рублёў, выплачваць які трэба праз 10 дзён (1 снежня), а таксама яшчэ 4 выпускі, па якіх у снежні трэба выплаціць купон.

Ці атрымаюць інвестары грошы - цяпер не зразумела. Сітуацыя з «Раснана» можа стаць адным з найбуйнейшых карпаратыўных дэфолтаў у гісторыі Расеі, мяркуе Яўген Сувораў, эканаміст банка Цэнтракрэдыт.

Хоць пазыка «Раснана» невялікая ў маштабах рынку, яе абавязацельствы забяспечаныя дзяржаўнымі гарантыямі, таму інвестары і рэйтынгавыя агенцтвы ўспрымалі іх як квазісуверэнную пазыку – нароўні з паперамі ЗЭБа або ДОМ.РФ. Калі ж адбудзецца рэструктурызацыя або дэфолт, гэта «выкліча тэктанічны зрух» на ўсім пазыковым рынку, мяркуе Сувораў: тое, што ўважалася за гарантаванае дзяржавай, можа перастаць быць такім.

За 2020 год «Раснана» дало справаздачу аб значным падзенні кошту сваіх актываў (на 35% – з 167,7 да 109,4 млрд рублёў) і чыстай страты на 52,9 млрд рублёў.

Назапашаная страта дзяржкарпарацыі за перыяд з 2010 да 2020 года дасягнула 96,5 млрд рублёў і наблізіўся да сумы, якую 13 гадоў таму ў выглядзе маёмаснага ўнёску ў капітал «Раснана» зрабіла дзяржава (130 млрд рублёў).

Агульны аб'ём абавязацельстваў «Раснана» на пачатак 2021 года дасягаў 88 млрд рублёў, тады як грашовых сродкаў і іх эквівалентаў на рахунках было ў 111 разоў менш – усяго 790 млн рублёў.

За год дзяржаўная карпарацыя атрымала 5,8 млрд рублёў грашовага прыбытку ад аперацыйнай дзейнасці. І гэтай сумы ледзь выстарчыла, каб выплаціць адсоткі ў пазыках (4,9 млрд рублёў), тады як выплаціць пазыку (2,361 млрд рублёў) дэ-факта давялося за кошт новай пазыкі.

У 2021 годзе паводле справаздачнасці па МСФС, сітуацыя палепшылася. «Раснана» атрымала 3,5 млрд рублёў чыстага прыбытку і 10,5 млрд рублёў аперацыйнай грашовай плыні, якая цалкам кампенсавала адсоткавыя выплаты (5,7 млрд рублёў) і павялічыла грашовую падушку кампаніі да 5,6 млрд рублёў.

Зрэшты, сродкі ледзь кампенсуюць выплату бондаў 1 снежня, а з улікам купонных аплат паводле іншых папер, рахункі«Раснана» могуць практычна спусцець.

«Спешнае прыпыненне таргоў на Масбіржы – праява жадання дзяржавы хутка купіраваць вострую рэпутацыйную праблему», – кажа Аляксей Хохрын, гендырэктар «Івалга Капітал».

Ці атрымаецца гэта зрабіць ці не, пакуль незразумела. Крыніцы VPost сярод федэральных чыноўнікаў сцвярджаюць, што для Мінфіна заява аб рэструктурызацыі пазыкі стала нечаканасцю, «Раснана» не абмяркоўвала яе з урадам.

Зрэшты, інвестары ў паперы кампаніі былі папярэджаныя загадзя: у справаздачнасці па МСФС за першае паўгоддзе аўдытары з KPMG проста канстатуюць наяўнасць «істотнай нявызначанасці, якая можа выклікаць значныя сумневы ў здольнасці групы прадаўжаць бесперапынна сваю дзейнасць».

У снежні мінулага года Анатоль Чубайс, які ўзначальваў карпарацыю нязменна з 2008 года, пакінуў сваю пасаду, і яму на змену прыйшоў выхадзец з «Растэха» Сяргей Кулікоў.

Тое, што адбываецца з «Раснана» – гэта праблема пад усёй мадэллю дзяржэканомікі. «Калі сітуацыя не будзе ўладжана хутка і безумоўна, гэта ў будучыні можа абярнуцца прэміяй да даходнасцяў і дысконтам да кошту новых квазідзяржаўных пазык», – кажа прэзідэнт ІГ «Маскоўскія партнёры» Яўген Коган.

Цэлы шэраг кампаній уважаецца за забяспечаны нефармальнай дзяржгарантыяй, таму пазычаюць лепш і танней, іх рэйтынгі вышэйшы – ад «Аўтадара» да РЧ. «Гэта эканоміць шмат грошай пры прыцягненні сродкаў. У выпадку рэструктурызацыі пазык «Раснана», дзяржава будзе пазычаць даражэй. Ды і складаней будзе пазычаць на доўгі тэрмін. Рынак вельмі злапомны», - разважае Коган.

Апошнія навіны