Якім будзе надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня
- 21.11.2021, 17:54
Прагноз на панядзелак.
Заўтра тэмпература паветра цягам сутак будзе вагацца ад -2 да +5°С. Нязначнае пахаладанне прыйдзе з прахалоднай паветранай масай са Скандынавіі.
"У дзённыя гадзіны на большую частку краіны распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па поўдні захаваецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту", – гавораць у гідраметцэнтры.
Метэаролагі чакаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай на большай частцы краіны пройдзе дождж ці мокры снег. На поўначы Беларусі пешаходам і кіроўцам трэба быць асцярожнымі – магчымая галалёдзіца. На поўдні будзе туман.
Уначы на паўночным усходзе Беларусі тэмпература можа апусціцца да -3... -4°С.