«У Курдыстане стаялі ў чарзе па бензін, тут – па ежу».
- 21.11.2021, 14:59
Што расказваюць курды, якія жывуць на складзе лагістычнага цэнтра ў Брузгах.
Мігранты, якія начавалі ў лагістычным цэнтры «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, расказалі, чаму не хочуць вяртацца дадому.
Сярод тых мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у краіны ЕЗ праз беларуска-польскую мяжу, шмат іракскіх курдаў. Людзі кажуць, што «калі б Курдыстан быў добрым месцам», яны засталіся б там. Але абіраюць за лепшае спаць на беларуска-польскай мяжы.
Бацька васьмярых дзяцей у гутарцы з курдскім агенцтвам Rudaw сказаў: ён хацеў бы ўбачыць, як ягоная сям'я загіне на мяжы, чым бачыць, як дзеці вяртаюцца ў Курдыстан.
«У Курдыстане мы стаялі ў чарзе па бензін і газ, а тут мы выстройваліся ў чаргу па ежу і ў прыбіральню. Няма ніякай розніцы», – сказаў ён журналістам.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.