BE RU EN

Відэафакт: Беларускія спецслужбы адпраўляюць дзіця кідаць камяні ў польскіх памежнікаў

  • 21.11.2021, 14:38

Відэа апублікавала Міністэрства абароны Польшчы.

Яшчэ адзін доказ інструментальнай эксплуатацыі мігрантаў беларускімі спецслужбамі апублікавала Мінабароны Польшчы.

На відэа мігранцкае дзіця просіць у беларускіх сілавікоў дазволу атакаваць камянямі польскіх жаўнераў.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Апошнія навіны