Ва Украіну прыбыў першы карабель з вугалем з ЗША
- 21.11.2021, 13:46
Аб'ём першай пастаўкі склаў 60,5 тысячаў тонаў.
Ва Украіну прыбыў першы карабель з вугалем з ЗША і Калумбіі. Усяго кампаніяй ДПЭК было закантрактавана сем суднаў. Карабель класу Panamax прычаліў у порт Паўднёвы, паведамляе прэс-служба ДПЭК.
Аб'ём першай пастаўкі склаў 60,5 тысячаў тонаў. Вугаль прызначаны для патрэбаў дзяржаўных ТЭС ПАТ Цэнтрэнэрга.
Чакаецца, што астатнія караблі прыбудуць да студзеня 2022 года.
Акрамя суднавых паставак кампанія імпартуе вугаль з Польшчы і Казахстана.
"Такім чынам, на сёння агульны аб'ём ужо закантрактаванага газавага вугалю з Польшчы, ЗША і Казахстана склаў блізу 0,9 млн т", – адзначаецца ў паведамленні.
Імпарт вугалю для кампаніі з'яўляецца часовым захадам для пакрыцця дэфіцыту паліва, у той час як выкарыстанне вугалю ўкраінскай здабычы застаецца прыярытэтным, дадалі ў прэс-службе.
Пра тое, што ДПЭК паставіць ва Украіну сем караблёў з вугалем стала вядома 15 лістапада. Імпартны вугаль паставяць не толькі на ТЭС ДПЭК, але і на дзяржаўныя станцыі.
У той самы дзень стала вядома, што ва Украіне паскорылася зніжэнне запасаў вугалю. Запасы вугалю на дзяржаўных цеплаэлектрастанцыях апусціліся ніжэй за 380 тысячаў тонаў і прадаўжаюць змяншацца.