BE RU EN

Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю

  • 21.11.2021, 18:30

Новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі анансаваў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

У Варшаве не выключаюць закрыцця мяжы Польшчы з Беларуссю праз міграцыйны крызіс. Пра гэта 21 лістапада заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас у Таліне.

"Мы думаем над крокамі ў характары ўсё больш сур'ёзных эканамічных санкцый, у тым ліку пра закрыццё польска-беларускай мяжы з боку Польшчы", – сказаў прэм'ер-міністр Польшчы.

Палітык удакладніў, што сур'ёзныя санкцыі супраць беларускага рэжыму прадугледжваюць поўнае закрыццё межаў, транзітных і гандлёвых пераходаў.

Кая Калас на прэс - канферэнцыі таксама адзначыла, што далейшыя намаганні краін ЕЗ павінны быць сканцэнтраваныя на аказанні ціску на Беларусь і Расею з дапамогай далейшых эканамічных і палітычных санкцый, паведамляе TVP.

Да цяперашняга часу Польшча закрыла адзін аўтадарожны пункт пропуску "Кузніца".

Апошнія навіны