Начны патруль польскага антытэрарыстычнага падраздзялення паказаў, што адбываецца на мяжы
- 21.11.2021, 8:33
Польскія службы нясуць узмоцненую вахту.
Польскае бюро антытэрарыстычных аперацый (BOA) падключылася да аховы мяжы.
Начны патруль BOA праехаў уздоўж адрэзку мяжы і паказаў, як выглядае сітуацыя гэтай ноччу.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іхняга лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі – Кузніца».
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.