Ібрагімавіч атрымаў выклік у зборную Швецыі ў 40 гадоў
- 2.11.2021, 19:01
Нападнік можа ўзяць удзел у матчах супраць нацыянальных каманд Грузіі і Гішпаніі.
Нападнік «Мілана» Златан Ібрагімавіч увайшоў у склад зборнай Швецыі на матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2022 года. Пра гэта паведамляе прэс - служба зборнай Швецыі.
Камандзе трэба правесці два заключныя матчы ў адборачным турніры: спаборнікамі будуць зборныя Грузіі і Гішпаніі, матчы пройдуць 11 і 14 лістапада ў Батумі і Севільі.
У турнірнай табліцы групы В зборная Швецыі займае першае месца, набраўшы 15 балаў у шасці сустрэчах. Другое месца ў групе займае Гішпанія, каманда зарабіла 13 балаў.
У сакавіку гэтага года Ібрагімавіч упершыню з 2016 года атрымаў выклік у нацыянальную каманду. Ён павінен быў узяць удзел у чэмпіянаце Еўропы, аднак у траўні атрымаў траўму калена, праз якую быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў турніры.
Акрамя гэтага, Ібрагімавіч выступае за «Мілан», у гэтым сезоне нападнік узяў удзел у шасці матчах, у якіх забіў тры галы і аддаў галявую перадачу. У матчы супраць «Ромы» ён забіў свой 400-ы гол у нацыянальных чэмпіянатах.