BE RU EN

Беларус Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ

  • 2.11.2021, 10:55

Беларускі нападнік правёў першы матч за «Вашынгтон».

Беларускі нападнік Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ. Ён згуляў першы матч у наймацнейшай лізе свету за «Вашынгтон». Яго каманда саступіла «Тампэ» - 2:3, паведамляе zerkalo.io.

Пратас правёў на пляцоўцы 3 хвіліны 53 секунды, гуляючы ў чацвёртым звяне. На яго рахунку няма дзейсных дзеянняў.

Нагадаем, што Аляксей пачынаў сёлетні сезон у «Хершы» — фарм-клубе «Вашынгтона». У шасці матчах нападнік набраў 4 (1+3) балы пры паказчыку карыснасці «+3».

Апошнія навіны