BE RU EN

Колькі заражаных каранавірусам у Літве?

  • 29.09.2020, 17:58

Статыстыка захворванняў у краіне-суседцы Беларусі.

За мінулы дзень у Літве выявілі 88 новых выпадкаў каранавіруса, паведамляе Сharter97.org са спасылкай на міністэрства аховы здароўя краіны.

На 29 верасня ад каранавіруса памерлі 92 чалавекі. Яшчэ 19 хворых памерлі з іншых прычын.

Усяго з пачатку пандэміі ў Літве каранавірус быў пацверджаны ў 4578 чалавек. 2118 прадаўжаюць хварэць. 2349 чалавек ачунялі, у ізаляцыі знаходзяцца 22 976 чалавек.

З 1 чэрвеня зафіксаваныя 269 прывазных выпадкаў каранавіруса.

Апошнія навіны