BE RU EN

Зяленскі папрасіў Лукашэнку выдаць баевікоў «Вагнера» Украіне

  • 5.08.2020, 17:50

Прэзідэнт Украіны заявіў, што ваенных злачынцаў чакае крымінальная адказнасць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з Лукашэнкам выдачу Украіне затрыманых баевікоў, якія ваявалі на Данбасе, піша «Украінская праўда».

«Правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Лукашэнкам.

Спадзяюся, што падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны будуць нам перададзеныя для прыцягнення да крымінальнай адказнасці згодна з дзейнымі міжнародна-прававымі дакументамі», - заявіў Зяленскі.

Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць у гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расеяй і Украінай міжнародных пагадненняў.

Апошнія навіны