Жыхар Магілёва: Людзі ў двары заапладзіравалі ў адказ
- 21.07.2020, 20:42
Як жыхары Магілёва ўдзельнічаюць у флэшмобах салідарнасці.
«Я ўжо амаль расчараваўся ў суседзях думаў што да самых выбараў на пару яшчэ з адным-двума жыхарамі нашага дома буду калашмаціць па тазіку ў акне на флэшмобе, - піша ў чаце жыхар Магілёва. - Але сёння мне адзін чалавек надзею падараваў.
Кіроўца, таксама сусед, з дома насупраць, роўна а сёмай адкрыў багажнік, а там - крута стэрэасістэма. Урэзалася «Муры». А людзі ў двары запляскалі ў адказ! Я прама ад нечаканасці папярхнуўся. Яшчэ мацней стаў грукаць, таму што ён паставіў на поўную гучнасць. Ну вядома, куды мне да яго калонак!
На жаль не паспеў з ім перамовіцца, заўтра абавязкова скаардынуем нашы дзеянні!»