BE RU EN

Былая следчая: Унутры сістэмы сур'ёзны раскол

  • 24.12.2020, 14:37

Па ўсёй краіне велізарны дэфіцыт супрацоўнікаў МУС.

Паводле словаў былой следчай і капітана юстыцыі Святланы Хілько, следчы камітэт падзяліўся на дзве групы: тыя, хто згодны «расследаваць» палітычныя справы і тыя, хто адмовіўся гэта рабіць. Іх суадносіны – 50 на 50. З сумленных супрацоўнікаў спрабуюць зрабіць ізгояў. Ім не даюць прэміі, іх не прасоўваюць на службе. Пра гэта яна заявіла ў эфіры «Еврорадио».

«Беларуская міліцыя – гэта частка грамадства. Я ведаю цэлыя падраздзяленні, якія адмаўляліся выходзіць на ўрадавыя мітынгі ў пачатку жніўня за прэміі. Ішлі да кіраўніка і казалі, што не пойдуць. У краіне некамплект супрацоўнікаў унутраных справаў ад 15 да 30%. Сістэма ўжо не толькі спрабуе набраць пенсіянераў, але нават вяртае людзей, звольненых паводле кампраметоўных падставаў: ездзілі п'яныя за рулём, здзяйснялі іншыя грубыя службовыя правіны», – расказала Святлана.

Апошнія навіны