BE RU EN

Мінімальны заробак ва Украіне са студзеня абгоніць беларускі на 35%

  • 22.12.2020, 15:50

Хочаце, як ва Украіне?

Мінімальны заробак ва Украіне цяпер складае 5000 грыўняў, або 455 рублёў. З Новага года мінімальны заробак ва Украіне вырасце да 6000 грыўняў (545 рублёў), паведамляе nn.by.

На наступны год ва Украіне запланаванае яшчэ адно падвышэнне мінімальнага заробку - да 6500 грыўняў (591 рубель) з 1 снежня.

У Беларусі мінімальны заробак складае 375 рублёў, урад мае намер падняць яго да 400 рублёў з 1 студзеня 2021 года.

Сярэдні заробак ва Украіне ў кастрычніку склаў 438 даляраў - у Беларусі - 497 даляраў. Трэба ўлічваць, што ва Украіне большая доля прыватнага сектара ў эканоміцы, а таксама шэрага рынку, таму заробак складае меншую долю ў даходах грамадзян. Ва Украіне ў людзей больш даходаў ад уласнасці.

Апошнія навіны