BE RU EN

У акупаваным Крыме высахла стратэгічнае вадасховішча

  • 22.12.2020, 15:41

На паўвостраве прадаўжаецца экалагічная катастрофа.

У анэксаваным Расеяй Крыме прадаўжаецца экалагічная катастрофа - там перасохла стратэгічнае Партызанскае вадасховішча, паведамляе «Апостроф».

Штучнае вадасховішча знаходзіцца пад Сімферопалем. Яно было пабудаванае ў 1966 годзе. З яго вадой забяспечвалі частку горада і яго наваколлі.

Праз засуху летам вады ў вадасховішчы станавілася ўсё менш. А цяпер яно зусім перастала напаўняцца. Водазабор з яго прадаўжаецца, што шкодзіць вадасховішчу.

Партызанскае вадасховішча можа змясціць 35 мільёнаў кубаметраў вады. Паводле апошніх звестак, яно было напоўненае амаль 7 мільёнамі кубаметраў.

Адзначым, што Партызанскае вадасховішча - гэта трэці па аб'ёму штучны вадаём на паўвостраве пасля Чарнарэчанскага і Сімферопальскага вадасховішчаў.

Апошнія навіны