BE RU EN

«Вельмі хочацца, каб з краіны перастала з'язджаць моладзь»

  • 22.12.2020, 15:18

Уся Беларусь - за перамены.

«Вечерний Бобруйск» запытаўся ў жыхаркі Бабруйска, якія падзеі апошніх дзён закранулі яе за жывое, што здзівіла, засмуціла або парадавала?

Святлана Кашыра

- Вельмі хвалююся за ўсё, што цяпер адбываецца ў Беларусі: людзей садзяць, збіваюць. А вельмі хочацца, каб усё было добра: палітвязняў вызвалілі, з краіны перастала б з'язджаць моладзь.

З асабістага: майму бацьку 89 гадоў, і ён цяпер хварэе (па ўзросту), але мяне стараецца падтрымліваць - вершы прыдумляе і мне расказвае.

І, вядома, хочацца, каб гэтая зіма ўсіх парадавала, каб дзеці, нарэшце, змаглі на санках і лыжах пакатацца. А мне б хацелася яшчэ павандраваць па Беларусі, з задавальненнем бы пабывала ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.

Апошнія навіны