Фота беларускіх пратэстаў увайшлі ў топ 2020 года паводле версіі BBC
- 22.12.2020, 12:57
Мінулы год быў багатым на падзеі.
Расейская служба BBC апублікавала падборку з 29 самых значных фотаздымкаў 2020 года паводле версіі выдання. Сярод іх – чатыры здымкі з Беларусі.
«Мінулы 2020 год быў багатым на падзеі і разнастайныя ўзрушэнні.
Мы сабралі здымкі, якія прымушалі нас плакаць, радавацца, спачуваць і хвалявацца, якія натхнялі і палохалі нас, расчароўвалі і зноў усялялі веру ў чалавецтва», – тлумачыць крытэрыі адбору ВВС.