BE RU EN

У Гомелі кіроўцы «Яндэкс.Таксі» пачалі страйк

  • 22.10.2020, 13:20

Сёння страйкаваць выйшла больш за 25 чалавек.

Сёння раніцай гомельскія кіроўцы «Яндэкс.Таксі» пачалі страйк. Паводле іх словаў, гэта звязана з таннымі тарыфамі, піша сайт «Моцныя навіны».

«Выказваем агульную незадаволенасць існымі тарыфамі на перавозкі Яндэкс.Таксі ў Гомелі, таму што затраты не апраўдваюць выдаткі, – расказваюць кіроўцы. – Ва ўсіх сем'і, крэдыты...»

Сёння страйкаваць выйшла больш за 25 чалавек, але кіроўцы ўпэўненыя – «калі трэба сто чалавек, значыць, столькі і збярэцца».

ФОТА: GOMEL.TODAY
ФОТА: GOMEL.TODAY
ФОТА: GOMEL.TODAY
ФОТА: GOMEL.TODAY
ФОТА: GOMEL.TODAY

Апошнія навіны