BE RU EN

У Беларусі 15-м разам за год падаражэе бензін

  • 1.06.2019, 18:33

Кошт аўтамабільнага паліва вырасце з 2 чэрвеня.

З 2 чэрвеня ў Беларусі зноў змяняецца раздробны кошт аўтамабільнага паліва. Пра гэта паведамілі tut.by у прэс-службе «Белнафтахіма».

Раздробны кошт дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. З 2 чэрвеня кошт 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 58 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 69 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 90 капеек, ДТ - 1 рубель 69 капеек.

- У траўні адзначалася высокая валацільнасць нафтавага рынку (значэння катыровак 1 барэля нафты маркі Brent змяняліся ад 75 да 62 даляраў ЗША). Пры зніжэнні кошту ў апошнія дні траўня сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent за месяц склала, паводле папярэдніх ацэнак, блізу 71 даляра ЗША за барэль, - праінфармавалі ў «Белнафтахіме». - Кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца ў траўні на беларускія НПЗ, вырас на 17% да студзеня бягучага года пры росце раздробных коштаў маторнага паліва ў сярэднім на 9,1%.

Ва ўстанове адзначылі, што маніторынг сітуацыі на рынках нафты і нафтапрадуктаў у чэрвені будзе працягнуты. Пры захаванні ў чэрвені значэнняў катыровак, якія склаліся ў апошнія дні траўня, кошт нафтапрадуктаў будзе зніжаны ў рамках абранай коштавай палітыкі.

Гэта пятнаццатае змяненне кошту аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт паліва змяняўся 26 траўня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2018 годзе кошт паліва мяняўся 27 разоў (у асноўным павялічваліся на капейку. - Заўвага.), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны».

Апошнія навіны