Малебен на плошчы Свабоды ў Менску
- 7.04.2019, 9:02
Акцыя пачнецца сёння а 12.00.
Сёння ў Менску на плошчы Свабоды ля Менскай Свята-Духавай Катэдры (праваслаўнай) пачнецца малебен за Беларусь.
Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.
Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.
1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.