BE RU EN

Дзяўчына з пазелянелым Пуціным у руках: На наступную Плошчу запрашу ўсіх знаёмых

  • 8.12.2019, 14:41

І кожнаму варта так рабіць.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Маладая беларуска выйшла на Кастрычніцкую плошчу з арыгінальнай карцінай, на якой была намаляваная зялёнае істота з вялікімі вушамі, вельмі падобная на прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Гэта мая карціна, якую я намалявала дзесьці год таму, і вырашыла ўзяць яе з сабой, каб стварыць смешны вобраз, гэта мая першая карціна алеем.

У кожнага чалавека павінна быць актыўная жыццёвая пазіцыя - думаю, тады гэта нешта значыць. На наступную акцыю за незалежнасць паспрабую прыйсці і сама, прыцягнуць усіх сваіх знаёмых і сяброў. І ўсе павінны запрашаць знаёмых - тады нешта будзе», - распавяла дзяўчына.

Апошнія навіны