BE RU EN

Берасцейскае «Дынама»: Інфармацыя аб продажы Зайцавым клуба з'яўляецца чыстай правакацыяй

  • 22.12.2019, 21:01

У прэс-службе берасцейскага «Дынама» зняпраўдзілі словы свайго кіраўніка.

У прэс-службе берасцейскага «Дынама» заявілі, што навіна аб продажы клуба Аляксандрам Зайцавым не адпавядае рэчаіснасці, піша «Трыбуна».

«Інфармацыя, якая з'явілася, што Зайцаў пакідае «Дынама-Брэст» не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца чыстай правакацыяй.

Мы разбіраемся з першакрыніцай і з аўтарам гэтай навіны», - заявілі ў прэс-службе.

Раней выданне «Медыя-Палессе» апублікавала інтэрв'ю з Зайцавым, у якім ён заявіў, што мае намер прадаць клуб і заняцца «Рухам».

Апошнія навіны