BE RU EN

Беларус пайшоў у лес па ялінку – і трапіў у аб'ектыў фотапасткі

  • 22.12.2019, 14:42

Няўдачлівы кіроўца «трапіўся» пад Светлагорскам.

16 снежня невядомы мужчына заехаў у лес у Светлагорскім раёне і высек елку, паклаў у багажнік аўто і з'ехаў. Пра гэта так бы ніхто і не даведаўся, калі б не ўсталяваная фотапастка, паведамляюць «Светлагорскiя навiны».

Супрацоўнікі лясгаса перадалі фотаматэрыялы ў міліцыю. Мужчыну чакае штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў.

ФОТА: SN.BY

Апошнія навіны