BE RU EN

Мікалай Статкевіч: З часам пратэст можа стаць больш радыкальным

  • 22.12.2019, 13:40

Гэтаму спрыяе сітуацыя ў Беларусі.

Удзельнік мітынгаў пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі з Расеяй» - старшыня партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч - у каментары «Голасу Амерыкі» заўважыў, што «з часам пратэст можа стаць больш радыкальным».

Прычына народнай незадаволенасці можа стаць значнае пагаршэнне эканамічнага становішча ў краіне. «У нашых мястэчках прадпрыемствы зачыняюцца, а прыватнікаў усіх прыціснулі. Гэта значыць, ні дзяржаўнай працы, ні прыватнай няма. Людзі вымушаныя выязджаць на заробкі ў Расею, а цяпер ужо паехалі ў Польшчу. А беларусы - не заходнія ўкраінцы і не Малдаване, яны дамаседы. Для іх такія паездкі - каласальны стрэс. Калі гэтыя людзі ўбачаць, што Лукашэнка аслабеў, яны праявяць свае негатыўныя эмоцыі», - не сумняваецца страшыня «Народнай Грамады».

У гэтай сітуацыі, на думку Мікалая Статкевіча, у кіраўніка Беларусі ёсць тры варыянты дзеянняў. Першы - пачаць праводзіць палітычныя і эканамічныя рэформы, на што ён ніколі не пойдзе. Другі - давесці краіну да бунту, і тады, са слоў суразмоўцы «Голоса Америки», яго чакае «лёс Кадафі, а можа яшчэ і горшы».

Трэці варыянт уяўляецца апазіцыянеру самым верагодным: «Лукашэнка, вядома, трошкі паўпарціцца, але, я думаю, перад Новым годам, або пасля Новага года ён гэтыя «дарожныя карты» паглыбленай інтэграцыі падпіша. А далей пачнецца самае галоўнае: Пуцін заявіць, маўляў трэба ісці далей - стварыць агульны парламент, агульны ўрад. А далей недалёка і да агульнага прэзідэнта - усё, як напісана ў плане здачы беларускай дзяржавы, навязанага Аляксандрам Лукашэнкам Маскве у 1999 годзе. Гэты план называецца «Дамова аб стварэнні «саюзнай дзяржавы», там усё гэта прапісана – агульнае войска, валюта, мяжа. І дзявацца Лукашэнку няма куды», - падсумоўвае Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны