BE RU EN

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку незалежнасці Беларусі

  • 22.12.2019, 11:41

Удзельнікі пікету сабраліся ў самым цэнтры польскай сталіцы.

У Варшаве ўчора блізу 20 чалавек пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Удзельнікі, якія сабраліся ў самым цэнтры польскай сталіцы каля калоны Жыгімонта III Вазы, трымалі плакаты «За незалежную Беларусь», «No Russia» і іншыя, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: РАДЫЁ РАЦЫЯ

Як адзначаюць арганізатары, у акцыі бралі ўдзел у асноўным маладыя людзі, якія прыехалі вучыцца ў Польшчу. Падобныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Беластоку, Кракаве і Шчэціне.

Апошнія навіны