У Харватыі праходзяць выбары прэзідэнта
- 22.12.2019, 11:18
На пасаду прэтэндуюць 11 кандыдатаў, але рэальных фаварытаў толькі тры.
У Харватыі пачаліся выбары прэзідэнта. А 07:00 паводле мясцовага часу (09:00 паводле Менску) у краіне адкрыліся 6545 выбарчых участкаў. Галасаванне працягнецца да 19:00 паводле мясцовага часу (21:00 паводле Менску), паведамляе korrespondent.net.
На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 11 кандыдатаў. Фаварытамі з'яўляюцца дзейны прэзідэнт краіны Колінда Грабар-Кітаровіч. Яе падтрымлівае кіруючая партыя Харвацкая дэмакратычная садружнасць (ХДС). Акрамя таго, шанцы на перамогу маюць былы прэм'ер-міністр рэспублікі, вылучэнец ад апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Зоран Мілановіч, а таксама спявак і музыка Міраслаў Шкор.
Паводле апошніх перадвыбарных апытанняў, невялікі адрыў ад найбліжэйшых апанентаў захоўвае Мілановіч (24,3%). Грабар-Кітаровіч адстае ад спаборніка ўсяго на 0,1%. На трэцім месцы ідзе Шкор (18%), які выступае як незалежны кандыдат. Падтрымку яму аказваюць сябры правага крыла ХДС.
Калі ні адзін з кандыдатаў не атрымлівае ў першым туры больш за 50% галасоў, то праз 14 дзён праводзіцца другі тур, у якім удзельнічаюць два прэтэндэнты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры.