BE RU EN

Дуля з макам, а не «інтэграцыя»

  • 22.12.2019, 11:13

Беларусы Нью-Ёрка адправілі навагодні «падарунак» у Генеральнае консульства РФ.

Беларускія актывісты, якія пражываюць у Нью-Ёрку, правялі цэлы шэраг мірных акцый пратэсту ў адказ на чарговую пагрозу страты суверэнітэту роднай краіны, паведамляе Charter97.org.

Акрамя традыцыйных мітынгаў і петыцый, напярэдадні лёсавызначальнай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна быў таксама арганізаваны перфоманс «Пакаранне смерцю беларускай незалежнасці» прама перад будынкам ААН

У дадатак да гэтага, у Генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку беларусы адправілі навагодні падарунак: у скрынцы ад цукерак «Салодкі сюрпрыз» былі запакаваныя дуля з макам як сімвал катэгарычнай нязгоды з агрэсіўным характарам знешняй палітыкі расейскага кіраўніцтва і меркаванай «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі з Расеяй.

ФОТА: ВІКТАР ДУДАРАЎ
ФОТА: ВІКТАР ДУДАРАЎ
ФОТА: ВІКТАР ДУДАРАЎ

Апошнія навіны