BE RU EN

Інжынер-самавук пабудаваў гелікаптэр па відэаўроках

  • 29.11.2019, 21:48

Мужчына пабудаваў гелікаптэр, каб не стаяць у корках.

Жыхар Інданэзіі, не маючы інжынернай адукацыі, заняўся пабудовай асабістага гелікаптэра. Робіць ён лятальны апарат для таго, каб не марнаваць час у аўтамабільных заторах, паведамляе South China Morning Post (пераклад - korrespondent.net).

Джуджун Джунаедзі займаецца канструяваннем гелікаптэра на працягу 18 месяцаў на заднім двары свайго дома. Яму дапамагаюць сын і сусед. Са слоў вынаходніка, яго стварэнне гатова ўжо працэнтаў на 80.

Мужчына працуе прадаўцом у краме аўтазапчастак у Джакарце. Паколькі профільнай адукацыі ён не мае, то будуе гелікаптэр, карыстаючыся відэа-ўрокамі на YouTube.

Асабісты гелікаптэр яму ўжо абышоўся ў 2,1 тысячы даляраў. Джунаедзі назваў яго Gardes JN 77 GM.

Апарат забяспечылі рухавіком аб'ёмам 700 кубічных сантыметраў. Да выпрабаванняў інданезіец яшчэ не прыступаў.

Апошнія навіны