BE RU EN

Матэвуш Маравецкі ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах

  • 29.11.2019, 22:50

Прэм'ер-міністр Польшчы ўсклаў кветкі да помніка героя паўстання 1863-1864 гадоў.

«Гэта герой трох народаў!» - сказаў у Мастаўлянах прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, ускладаючы кветкі да помніка Кастуся Каліноўскага. Пра гэта перадае «Радыё Рацыя».

Таксама прэм'ер-міністр Польшчы ўспомніў пра пахаванне герояў паўстання 1863-1864 гадоў, якое адбылося 22 лістапада ў Вільні, падкрэсліваючы, што з'ехаліся там польскія, беларускія і літоўскія патрыёты.

Памяць пра Кастуся Каліноўскага жывая ў Гарадоцкай гміне, кажа войт Веслаў Кулеша:

- Радуемся, што прэм'ер наведаў нашу зямлю, ды яшчэ з нагоды ўшанавання памяці Кастуся Каліноўскага. 22 лістапада ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень помнік наведалі ўлады гміны. У праграме наведвання прэм'ерам Падляшша таксама знайшоўся час, каб ушанаваць памяць героя паўстання 1863-1964 гадоў.

Войт Гарадоцкай гміны падарыў прэм'еру Польшчы кніжкі пра праваслаўе на Падляшшы.

Апошнія навіны