Відэафакт: Хакеісты пабіліся падчас матчу «Лакаматыў» - «Дынама» Менск
- 29.11.2019, 20:26
Бойка адбылася на апошняй секундзе першага перыяду матчу.
У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» на выездзе саступае «Лакаматыву» з лікам 1:2 пасля першага перыяду, піша pressball.by.
У самым канцы перыяду абаронца «Дынама» Алег Явенка пабіўся з нападнікам «Лакаматыва» Аляксандрам Світавым.
Явенка лідзіруе ў КХЛ па колькасці штрафных хвілін.