BE RU EN

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца да канца года

  • 29.11.2019, 19:53

Пра гэта кіраўнікі дамовіліся ў Бішкеку.

Кіраўнікі РФ і Беларусі Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра сустрэчу да новага года, паведаміў ria.ru прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Пакуль не буду рабіць афіцыйнай абвесткі, але, уласна, учора ў Бішкеку былі кароткія зносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам, і яны дамовіліся, што да новага года яны сустрэнуцца. Я не буду пакуль анансаваць, мы абавязкова гэта зробім у найбліжэйшыя дні», - сказаў Пяскоў у пятніцу.

Апошнія навіны