Абраны найлепшы маленькі горад у свеце
- 29.11.2019, 19:15
У прэстыжны рэйтынг увайшло 25 гарадоў планеты з насельніцтвам 200 тысяч чалавек.
Найлепшым маленькім горадам свету прызнаная Лазана, якая знаходзіцца ў Швейцарыі. Рэйтынг склала выданне Monocle, піша Independent (пераклад - korrespondent.net).
Карэспандэнты Monocle, рэдактары і экспэрты ацэньвалі 25 гарадоў планеты, у якіх пражывае да 200 тысяч чалавек. Даследаваліся, між іншым, прагрэсіўнасць мясцовага самакіравання, якасць грамадскага транспарту, чыгуначныя і паветраныя злучэнні.
Лазана стала лідарам рэйтынгу паколькі мае «глабальныя перспектывы, разнастайны склад насельніцтва, спрыяльныя ўмовы для вялікага бізнэсу і навакольнае прыроды». Таксама спецыялісты ацанілі эфектыўную сетку грамадскага транспарту ў Лазане.
Топ-25 маленькіх гарадоў свету:
1. Лазана, Швейцарыя.
2. Боўлдэр, ЗША.
3. Берген, Нарвегія.
4. Хобарт, Аўстралія.
5. Чыгасакі, Японія.
6. Бальцана, Італія.
7. Бардо, Францыя.
8. Інсбрук, Аўстрыя.
9. Порту, Партугалія.
10. Аахен, Нямеччына.
11. Рэйк'явік, Ісландыя.
12. Саванна, ЗША.
13. Патсдам, Нямеччына.
14. Базэль, Швейцарыя.
15. Чыангмай, Тайланд.
16. Вікторыя, Канада.
17. Сан-Себасцьян, Гішпанія.
18. Эйндховен, Нідэрланды.
19. Бат, Вялікабрытанія.
20. Ольбарг, Данія.
21. Вісбадэн, Нямеччына.
22. Трыест, Італія.
23. Харлем, Нідэрланды.
24. Анаполiс, ЗША.
25. Зальцбург, Аўстрыя.