Беларускія батутысты паўтарылі поспех 25-гадовай даўніны
- 29.11.2019, 17:59
Нашы спартоўцы апярэдзілі кітайцаў на сотыя бала.
Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў здабылі золата ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету ў скачках на батуце, які праходзіць у Японіі. Як інфармуе БелТА, беларускія спартоўцы апярэдзілі кітайцаў на сотыя бала. Трэцяе месца - у батутыстаў з Расеі.
Беларускія спартоўцы на міжнародных спаборніцтвах не здабывалі золата ў камандных спаборніцтвах у скачках на батуце 25 гадоў.
У суботу Ганчароў і Рабцаў выступяць у фінале ў сінхронных скачках. Беларускі на медалі ў гэтым тыпе праграмы не прэтэндуюць.