BE RU EN

Мікалай Статкевіч перадаў свой медаль БНР сябру Беларусі Пятрасу Аўштравічусу

  • 29.11.2019, 16:40

Такім чынам адзін з лідараў БНК адзначыў заслугі еўрадэпутата ад Літвы.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку»:

«Вялікую павагу выклікаюць людзі, якія змагаюцца за свабоду свайго народа. Яшчэ большую тыя, хто змагаецца за вызваленне чужых народаў.

Я маю гонар быць знаёмым з чалавекам, для якога дэвіз «За нашу і вашу свабоду!» даўно стаў прынцыпам жыцця і палітычнай дзейнасці. Гэта дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Пятрас Аўштравічус.

Сумленны і прыстойны чалавек, якога любяць і паважаюць нават палітыкі, якія ваявалі паміж сабой. Патрыёт сваёй краіны, які шмат працуе дзеля свабоды і дэмакратыі прыгнечаных народаў.

Да прыкладу, увечары 22 лістапада ў Вільні адбылася сустрэча Пятраса з беларусамі, чые блізкія патрапілі ў цяжкае становішча з палітычных прычын. І ён адразу прапанаваў ім канкрэтную дапамогу.

На жаль, яго шматгадовая дзейнасць у дапамозе грамадзянскай супольнасці Беларусі дагэтуль застаецца не адзначанай і нават мала вядомай у нашым грамадстве.

Для таго, каб хоць неяк аднавіць справядлівасць у гэтым пытанні, я скарыстаўся старадаўняй вайсковай традыцыяй, паводле якой афіцэр можа перадаць сваю ўласную ўзнагароду таварышу, каб адзначыць яго выключны ўнёсак у супольную барацьбу.

Таму 22 лістапада я перадаў свой медаль «100 год БНР» Пятрасу Аўштравічусу, каб адзначыць ягоны вялікі ўнёсак у нашу агульную барацьбу за свабоду.

За нашу і вашу свабоду!», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны