BE RU EN

Украіна абнавіла рэкорд ураджаю збажыны

  • 29.11.2019, 16:11

Папярэдні быў устаноўлены ў 2018 годзе.

Украіна абнавіла рэкорд ураджаю збажыны. Пра гэта 28 лістапада паведаміў у Facebook міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Цімафей Мілаванаў, паведамляе «Гордон».

«Рэкордныя паказчыкі ўраджаю. 74,3 млн тонаў збажыны і зернебабовых культур сабралі з плошчы 15 млн га. Або 98% да прагнозу пры сярэдняй ураджайнасці 4,93 тоны/га (у 2018-м - 4,7 тоны/га)», - напісаў ён.

У 2018 годзе аб'ём ураджаю збажыны перавысіў гістарычны максімум і склаў 70,06 млн тонаў.

Апошнія навіны