У Чылі не сціхаюць пратэсты, хоць улады абяцаюць рэформы
- 29.11.2019, 15:54
Людзі проста не давяраюць уладам.
У Чылі з сярэдзіны кастрычніка не сціхаюць масавыя пратэсты, не гледзячы на абяцанні ўладаў правесці эканамічныя рэформы.
У нядаўнім выступе прэзідэнт краіны Себасцьян Піньера паабяцаў павысіць мінімальны заробак і знізіць кошты лекаў і праезду ў грамадскім транспарце. Акрамя таго, палітычныя партыі Чылі пагадзіліся супольна распрацаваць новую канстытуцыю, піша «Новое время».
Аднак чылійцы не давяраюць палітыкамі і прадаўжаюць пратэставаць, а гвалт супраць дэманстрантаў з боку паліцыі толькі падлівае алею ў агонь.
26 лістапада прэзідэнт Піньера ўнёс у чылійскі парламент законапраект, які прапануе дазволіць войскам абараняць ключавыя аб'екты грамадскай інфраструктуры ад мітынгоўцаў.
Гэта адбылося на фоне нядаўніх паведамленняў аб злоўжыванні сілавікоў. За час пратэстаў загінулі 26 чалавек і тысячы пацярпелі.
14 лістапада чылійскія медыкі паведамілі аб страшнай статыстыцы: за час пратэстаў у краіне амаль 230 дэманстрантаў атрымалі цяжкія траўмы вачэй, многія з іх і зусім страцілі зрок. Прычына - гумовыя кулі паліцыянтаў і распыленыя ў твар дэмпанстрантаў балончыкі са слезацечным газам.
Дэманстрацыі супраць сацыяльнай няроўнасці пачаліся ў Чылі яшчэ 18 кастрычніка, калі ўлады 18-мільённай краіны павысілі кошт праезду ў сталічным метро.
25 кастрычніка на марш у чылійскай сталіцы выйшлі амаль 1 млн дэманстрантаў. Сярод іх галоўных патрабаванняў - справядлівая пенсійная сістэма, гарантаваны дзяржавай доступ да якаснай аховы здароўя і адукацыі і новая канстытуцыя.
1. Дэманстрант падае пасля таго, як кінуў камень у браняваны аўтамабіль паліцыянтаў, Сант'яга, 28 лістапада.
2. Дэманстранты хаваюцца за імправізаваным шчытом ад вадамёта, які ўжылі супраць іх паліцыянты, Сант'яга, 28 лістапада.
3. Сутычка паліцыянтаў з мітынгоўцамі ў Сант'яга, 28 лістапада.
4. Група дэманстрантаў ва ўборах і з імправізаванымі шчытамі ў Сант'яга, 28 лістапада.
5. Мужчына ва ўборы гарылы паліць падчас пратэстаў у Сант'яга, 28 лістапада
6. Паліцыянт на фоне падпаленых барыкад у Сант'яга, 28 лістапада.
7. Голы мужчына на вуліцы ў Сант'яга падчас пратэстаў, 28 лістапада.
8. Паліцыянты ўжываюць супраць дэманстрантаў у Сант'яга вадамёт, 28 лістапада.
9. Мітынгоўцы ў Сант'яга пазіруюць на канапе перад падпаленымі барыкадамі, 28 лістапада.
10. Пратэсты ў Сант'яга перад падпаленай барыкадай, 28 лістапада.
11. Пратэст з закрытым тварам праходзіць перад падпаленай барыкадай, Сант'яга, 28 лістапада.
12. Пратэст у масцы Гая Фокса на фоне падпаленай барыкады, Сант'яга, 28 лістапада.
13. Сілавікі затрымліваюць аднаго з мітынгоўцаў у Сант'яга, 28 лістапада.