BE RU EN

Расейскія вайскоўцы назвалі некалі курортны Крым пустэльняй

  • 29.11.2019, 15:37

Яны патрабуюць надбаўку за змену кліматычных умоў.

Міністэрства абароны Расеі падрыхтавала праект пастановы ўрада РФ, згодна з якім вайскоўцам, якія служаць у анэксаваным Крыме згодна з кантрактам, прапануецца выплачваць надбаўку 10%, напісаў 28 лістапада сайт «Абаронім Расію», паведамляе cайт kasparov.ru.

Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы, праект падрыхтаваны «ў сувязі з пагаршэннем кліматычных умоў і абвастрэннем экалагічнай абстаноўкі ў месцах дыслакацыі воінскіх частак на тэрыторыі Рэспублікі Крым» і ў мэтах выканання пастановы нарады, якую правёў сакратар Савета бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў у траўні ў Ялце.

Аўтары праекта паказваюць, што ў 2014 годзе Украіна спыніла падачу вады на паўвостраў па Паўночна-Крымскаму каналу. У той жа час тут назіраецца невялікая колькасць ападкаў пры наяўнасці беднай рачной сеткі. Спалучэнне гэтых фактараў прывяло да таго, што «на тэрыторыі Крыму стаў назірацца недахоп прэснай вады, а плошчы зямель, якія арашаюцца, зменшыліся». Праектам пастановы прадугледжваецца аднесці тэрыторыю Крыма «да пустынных і бязводных мясцін» і ўсталяваць вайскоўцам, якія праходзяць там службу па кантракце, «каэфіцыент 1,1 да грашовага забеспячэння».

Раней патрэбы Крыма ў прэснай вадзе на 85% забяспечваліся праз які Паўночна-Крымскі канал, які ідзе ад Дняпра. Гэтая вада выкарыстоўвалася для паліву амаль 140 тысяч гектараў сельгасугоддзяў. Пасля анэксіі Крыма Расеяй падача вады па канале ў рэспубліку была цалкам спыненая Украінай. Запасаў вады ў рэспубліцы выстарчыць на чатыры месяцы.

Часткова праблему водазабеспячэння ўсходняга Крыма здолелі развязаць пасля перакідання вады з крымскай ракі Біюк-Карасу ў Паўночна-Крымскі канал і свідравання новых артэзіянскіх свідравін. Аграрыі гавораць аб павышэнні засоленасці глебы.

Апошнія навіны