BE RU EN

Туск перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю

  • 29.11.2019, 14:32

Палітыкі сустрэліся ў будынку Еўрапейскай рады ў Брусэлі.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск сёння афіцыйна перадаў паўнамоцтвы свайму пераемніку Шарлю Мішэлю.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Туск і Мішэль сустрэліся ў будынку Еўрапейскай рады ў Брусэлі і правялі кароткую гутарку ў прысутнасці журналістаў.

Мішэль сказаў прадстаўнікам СМІ, што знойдзе свой стыль у дачыненнях. «Магчыма, я буду асцярожны з твітамі...прынамсі, у пачатку», - сказаў ён.

Туск афіцыйна сыдзе з пасады прэзідэнта Еўрарады 1 снежня. На мінулым тыдні ён ужо быў афіцыйна абраны старшынём «Еўрапейскай народнай партыі».

Ён з'яўляецца першым усходнім еўрапейцам, які ўзначаліў найбуйнейшую палітычную сілу Еўропы.

Апошнія навіны