BE RU EN

Зяленскі падпісаў закон аб новых воінскіх званнях ва Украіне

  • 29.11.2019, 13:35

Украінскае войска набліжаюць да стандартаў NATO.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон №0906, які ўносіць змены ў статуты Узброеных сіл і ўводзіць новую шкалу воінскіх званняў.

Пра гэта гаворыцца на сайце Вярхоўнай Рады.

Паводле прынятага закона, ва УСУ касуюцца воінскія званні «прапаршчык, старшы прапаршчык» (мічман, старэйшы мічман) і ўводзяцца новыя звання «рэкрут», «штаб-сяржант» (штаб-старшына), «майстар-сяржант» і «галоўны майстар- сяржант» (карабельныя - «старэйшы майстар-старшына», «галоўны майстар-старшына»).

Акрамя таго, мяркуецца падзел сяржанцкага і старшынскага складу на малодшы і старэйшы склады.

Дакумент набліжае ўкраінскае войска да стандартаў NATO.

Нагадаем, парламент падтрымаў закон. 17 кастрычніка за яго прагаласавалі 278 народных дэпутатаў.

Апошнія навіны