У Беларусі абвешчаны «дзень бляхара»
- 29.11.2019, 12:33
Адліга і мароз ператварылі дарогі ў каток.
Пасля адлігі ўдарыў лёгкі марозік і дарогі, з ходнікамі пакрыліся ледзяной глазурай.
Лістапад 2019 года заканчваецца ў Беларусі невялікай адлігай. Градус трымаецца ў межах 0: трохі цяплее, потым крыху халаднее - залішняя вільгаць і лёгкі марозік прыводзяць да таго, што дарогі, як глазурай, пакрываюцца тонкім ледзяным пластом. Так адбылося і ўвечары ў чацвер, 28 лістапада.
- У Менску моцны галалёд. Пасля адлігі ўдзень да вечара ўдарыў мароз - і дарогі з ходнікамі ператварыліся ў суцэльны лёд, - паведамілі kp.by відавочцы.
Рэсурс «Яндэкс.Карты» пацвердзіў няпростую сітуацыю на дарогах беларускай сталіцы: ДТЗ у розных частках горада і 8-бальныя заторы назіраліся пасля 18.00. Нездарма ў Дзяржаўтаінспекцыі прасілі кіроўцаў не чакаць першага снежня, каб пераабуць жалезных коней!
На пятніцу, 29 лістапада, сіноптыкі папярэдзілі: «дзень бляхара» будзе практычна па ўсёй тэрыторыі рэспублікі.
- У краіну ад атлантычнага цыклону, што перамяшчаецца па паўночнай часткі Еўропы, прыйдуць ападкі і цёплае паветра. Аднак змена надвор'я будзе хуткай: ужо ў першы дзень зімы паступяць халодныя патокі, магчымы снег. Праз паніжэнне тэмпературы аўтадарогі стануць слізкімі, - паведамілі ў Белгідрамеце.
У начныя гадзіны ў пятніцу сярэдняя тэмпература ў краіне складзе ад -3 (ва ўсходніх рэгіёнах) да +5 (на захадзе Беларусі). Удзень паўсюдна будзе вышэй за нуль: ад +1 да плюс 6 градусаў, а ў заходніх раёнах і зусім да +8 цяпла.
Быць асцярожнымі беларусаў папрасілі і ў Міністэрстве аховы здароўя: «У Беларусь прыйшоў галалёд! Будзьце асцярожныя!» - паведаміла прэс-сакратар установы.