Як кралі атрутныя рэчывы на радзіме «Навічка»
- 29.11.2019, 12:35
Яшчэ год таму закрыты гарадок Шыханы за 130 кіламетраў ад расійскага Саратава строга ахоўвалі.
Доўгі час тут працаваў Дзяржаўны інстытут тэхналогіі арганічнага сінтэзу. Да 1993 года ў сакрэтным НДІ працавалі больш за тры тысячы найлепшых спецыялістаў-хімікаў, якія займаліся распрацоўкай новых тыпаў баявых атрутных рэчываў, паведамляе «Настоящее время».
Хімікі-лабаранты, інжынеры прыязджалі на бераг Волгі з усяго СССР. У Шыханы адбіралі найлепшых з найлепшых. Жыхары атрымлівалі кватэры, добрыя заробкі і ўпэўненасць у тым, што яны выконваюць задачы дзяржаўнай важнасці. У пачатку нулявых ў прадпрыемства пачаліся фінансавыя праблемы, і неўзабаве яго цалкам знялі з дзяржаўнага балансу.
Пра лёс былога сакрэтнага аб'екта, магчыма, ніхто б і не даведаўся, калі б у Вялікабрытаніі пры загадкавых абставінах не атруцілі рэчывам "Навічок" былога супрацоўніка расейскіх спецслужбаў Скрыпаля і ягоную дачку. Паходжанне яду звязвалі з Шыханамі.
Здымачная група пабывала ў пасёлку і высветліла, ці мог знікнуць «Навічок» з лабараторый некалі сакрэтнага НДІ, і пра тое, як жывуць цяпер былыя супрацоўнікі хімпрадпрыемстваў:
Сёння ад сакрэтнага НДІ, некалі аб'екта дзяржаўнай важнасці, амаль нічога не засталося. Год таму ўказам прэзідэнта асаблівы статус з Шыхан знялі. Гэта адбылося ў рамках Канвенцыі ААН «Аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і прымянення хімічнай зброі і яе знішчэння".
«Цяпер ніякіх перспектыў няма. І ў краіны, я так разумею, перспектыў таксама няма. Ніхто не можа зразумець, што заўтра будзе. У нас дзяржава аднабокая: нафта, газ, электраэнэргія», - кажа пенсіянер, былы начальнік сакрэтнай часткі закрытага НДІ.
70-гадовы Уладзімір Фядосаў, былы старшы навуковы супрацоўнік сакрэтнага НДІ працуе выкладчыкам хіміі ў будаўнічым вучылішчы.
«Я сутыкаўся з гэтым рэчывам. Два разы мне даручалі працы тэхналагічнага характару. Гэта рэчыва было пад шыфрам «А». Ніякага «Навічка», потым толькі дадаліся лічбы «А-234». На пальцах адной рукі можна палічыць, колькі людзей ведалі формулу хімічную, ведалі сутнасць рэчывы, - кажа ён. - у 1972 годзе Фёдар Пятровіч сінтэзаваў гэта рэчыва, на якім і трымаўся ўвесь інстытут. Мы ж сакрэтнае прадпрыемства былі, мы мелі легенду, што займаліся хімічнымі рэчывамі для барацьбы са шкоднікамі ў сельскай гаспадарцы».
«Навічок» распрацоўваўся ў Шыханах, і не адзін ён, іх некалькі было рэчываў пад гэтай назвай, і сысці ён не мог адсюль, - распавядае былая супрацоўніца інстытута Людміла Васільева. - Я сама працавала ў сінтэзе, я гэта ведаю. Калі яны вызначылі, што гэта рэчыва абсалютна чыстае, прабачце мяне, у Шыханах яно з 93 года, не магло яно ў такой чысціні захавацца з Шыхан».
Паводле ейных слоў, у 90-я гады, пасля адмовы ад распрацоўкі хімічнай зброі, у інстытуце здараліся нават крымінальныя справы за крадзяжы: «Усе спрабавалі нешта ўрваць - тэхналогію, веды ўзяць адсюль, зліняць і прымяніць іх у іншым месцы».
Вайсковы пенсіянер Аляксандр Башкатаў удакладніў нават, што нейкі супрацоўнік інстытута на прозвішча Рынке «змог скрасці некалькі ампул баявога атрутнага рэчыва».