BE RU EN

У Беларусі забароняць пластыкавы посуд у кавярнях і рэстарацыях

  • 29.11.2019, 11:01

Забарона пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года.

Улады, нарэшце, канчаткова надумалі забараніць пластыкавы посуд ва ўсіх беларускіх кавярнях і рэстарацыях (аб гэтай ініцыятыве загаварылі яшчэ летам). Як піша МАРГ, забарона пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года. Цяпер засталося вызначыцца, які менавіта пластык трапіць пад абмежаванні, піша kyky.org.

Дакумент, прыняты Саветам міністраў, на заканадаўчым узроўні заклікае пункты грамадскага харчавання ва ўсёй краіне знізіць выкарыстанне аднаразовага посуду. Гэта тычыцца прадметаў для сервіроўкі стала, прыёму або захоўвання прадуктаў (у тым ліку ежы) - гэта значыць усяго таго, што немагчыма прымяніць паўторна.

Усім установам далі час, каб прыдумаць і знайсці альтэрнатывы - амаль паўтара года. Поўны спіс аднаразовага пластыка, якім нельга будзе карыстацца і гандляваць, МАРГ паабяццаў скласці цягам трох месяцаў. За гэты час установа вывучыць рынак посуду ў сектары грамадскага харчавання.

Апошнія навіны